А яшчэ мы даследвалі тапонімы сваёй малой радзімы…
У далёкай старажытнасці стварыў чалавек імя ўласнае. Яно голасна гучала, бараніла ад злых сіл, якасна вылучыла яго сярод супляменнікаў. І, мабыць, засталося б толькі выдыхнуць з палёгкай ад цудоўнага вынаходніцтва, ды куды ні кінь вокам - убачыш толькі безыменнае наваколле.
Але разумнай ж істотай прыйшоў чалавек у свет, значыць, і рашэнне знойдзецца. Узброіўся ён прыроднай назіральнасцю, кемлівасцю і ўгледзеў знакі адрознення, асаблівыя прыкметы, што кідаліся ў вочы. Так і прыдбала наваколле свае назвы.
Канешне, не ўсе было так хутка і проста, як у казцы баецца, бо нават Ветхі Завет распавядае: “Калі ўсемагутны Божа за адзіны дзень вылепіў з гліны жывёл і птушак, то не асмеліўся даць ім назвы, а прывёў іх да чалавека, каб паглядзець, як той іх назаве”. Відаць, нялёгкая гэта справа – даць імя. Таму і не дзіўна, што назвы цесна звязаны з жыццём людзей, у кожнай з іх - свой гістарычны лёс. Гэтак жа не дзіўна і тое, што населеныя пункты, як і людзі, маюць свае імёны.
разгарнуць » / « згарнуць