Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Районный ресурсный центр по белорусскому языку и литературе - ОСТРОМИЧСКАЯ СШ

Районный ресурсный центр по белорусскому языку и литературе

Учебный предмет

Класс

Время работы

Педагог

Учреждение

образования

Кабинет

Белорусский язык и литература

11

14.15-15.50

среда

Конопацкая Рита Михайловна

Остромичская СШ

4

 СПРАВАЗДАЧА

работы ў рэсурсным цэнтры на працягу 2020-2021 навучальнага года

настаўніцы Канапацкай Рыты Міхайлаўны

на базе ДУА “ Астроміцкая сярэдняя школа”

Мэта работы – папулярызацыя беларускай мовы, павышэнне выніковасці алімпіядных дасягненняў вучняў і паказчыкаў здачы будучага ЦТ.

Задачы:

- садзейнічаць фарміраванню трывалых ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры;

- ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці школьнікаў; 

- спрыяць павышэнню і развіццю творчых і камунікатыўных здольнасцей навучэнцаў.                                                                                                     

На працягу навучальнага года ў 10 класе было праведзена 72 заняткі. Колькасць наведвальнікаў – 9 чалавек ( 7 – вучні Астроміцкай сярэдняй школы, 2 – вучні Мінянскай сярэдняй школы).

Падчас працы разглядаліся матэрыялы па беларускай мове і літаратуры як базавага, так і павышанага ўзроўню. У першай і другой чвэрцях удзялялася больш увагі заданням алімпіяднага характару. Калі пры рашэнні заданняў комплекснай работы ўзнікала трывалая цікавасць, то пры навучанні напісанню водгуку ўзнікалі пэўныя цяжкасці: нізкая зацікаўленасць дадзенай работай, прабелы ў тэорыі літаратуры. Вынікі ўдзелу навучэнцаў рэсурснага цэнтра 10 класа на другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры: 

       Клас

Прозвішча, імя вучня

Набраная колькасць балаў

Вынік

10

Марчук Марына

23.5 з 25.5

Дыплом 1 ступені

На занятках рэсурснага цэнтра разглядаліся ўсе раздзелы па беларускай мове, але акцэнт быў накіраваны на тэмы, цяжкія для навучэнцаў. Створаная медыякапілка інфармацыйна-метадычных матэрыялаў дазваляла правесці працу рознабакова і дасканала.                          Вучні добрасумленна і ў поўным саставе наведвалі заняткі.

На наступны навучальны год плануецца прадоўжыць работу па папаўненні матэрыялаў па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама па выкарыстанні новых метадаў і прыёмаў, якія павысілі б матывацыю вучняў пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры.